О нас в СМИ

Как на Вороновщине учат дошколят жить экологично?

    Чтобы прочитать статью, кликните на картинку.

Крэатыўны падыход?

  

Фота Дзяніса ІЎКОВІЧА

Як навучыць дзяцей любіць і берагчы прыроду? Растлумачыць, што смецце трэба сартаваць, а ваду і электраэнергію эканоміць? Як, нарэшце, схіліць да вывучэння навакольнага свету? Рэцэптам падзяліліся ў Дзіцячым садзе № 4 г.п.Воранава Гродзенскай вобласці. За паспяховую работу ў экаасветніцкім напрамку летась ён атрымаў дыплом I ступені праекта «Зялёныя школы».

Выхаванцы сада сапраўдныя знаўцы экалогіі: ведаюць усё аб правільным сартаванні адходаў і іх перапрацоўцы, умеюць зберагаць ваду і электраэнергію. Вывучаюць біяразнастайнасць на тэрыторыі дзіцячай установы, наводзяць чысціню, робяць кармушкі і хаткі для насякомых, дапамагаючы братам нашым меншым перажыць халодную пару года. Праводзяць эксперыменты і займаюцца даследчай працай.

Як расказалі ў дзіцячым садзе, рэцэпт поспеху, насамрэч, досыць просты. Гэта спалучэнне тэорыі і практыкі, памножанае на крэатыўны падыход. Дзеці маюць шанец праверыць атрыманыя веды на практыцы. Разам з выхавацелямі яны прыдумляюць займальныя гульні і казкі пра расліны і жывёл, розныя з'явы прыроды, майструюць вырабы і сувеніры, малююць плакаты, памяткі і інш.

Творчыя і займальныя ўрокі стымулююць цікавасць да вывучэння свету і дазваляюць усвядоміць сваю ролю ў ахове навакольнага асяроддзя.

Самы лепшы вынік экаасветніцкай працы, упэўнены педагогі, - гэта калі дзіця можа расказаць бацькам аб карысных эказвычках, правільным захаванні прыродных рэсурсаў.

3 2023 г. для юных натуралістаў і іх бацькоў у садзе дзейнічае экалагічны анлайн-часопіс «Экоша». Менавіта тут сабраны ўсе цікавыя навукова-даследчыя праекты, інфармацыйна- даведачныя матэрыялы, літаратурна-мастацкія і іншыя творчыя напрацоўкі выхаванцаў на экалагічную тэматыку.

Зоя САЛАУЕВА

 

 

поделиться в: