|
Выхаванцы сада сапраўдныя знаўцы экалогіі: ведаюць усё аб правільным сартаванні адходаў і іх перапрацоўцы, умеюць зберагаць ваду і электраэнергію. Вывучаюць біяразнастайнасць на тэрыторыі дзіцячай установы, наводзяць чысціню, робяць кармушкі і хаткі для насякомых, дапамагаючы братам нашым меншым перажыць халодную пару года. Праводзяць эксперыменты і займаюцца даследчай працай.
Як расказалі ў дзіцячым садзе, рэцэпт поспеху, насамрэч, досыць просты. Гэта спалучэнне тэорыі і практыкі, памножанае на крэатыўны падыход. Дзеці маюць шанец праверыць атрыманыя веды на практыцы. Разам з выхавацелямі яны прыдумляюць займальныя гульні і казкі пра расліны і жывёл, розныя з'явы прыроды, майструюць вырабы і сувеніры, малююць плакаты, памяткі і інш.
Творчыя і займальныя ўрокі стымулююць цікавасць да вывучэння свету і дазваляюць усвядоміць сваю ролю ў ахове навакольнага асяроддзя.
Самы лепшы вынік экаасветніцкай працы, упэўнены педагогі, - гэта калі дзіця можа расказаць бацькам аб карысных эказвычках, правільным захаванні прыродных рэсурсаў.
3 2023 г. для юных натуралістаў і іх бацькоў у садзе дзейнічае экалагічны анлайн-часопіс «Экоша». Менавіта тут сабраны ўсе цікавыя навукова-даследчыя праекты, інфармацыйна- даведачныя матэрыялы, літаратурна-мастацкія і іншыя творчыя напрацоўкі выхаванцаў на экалагічную тэматыку.
Зоя САЛАУЕВА
|