Забава "Восеньскі кірмаш"

16.11.2026

Сёння ў нашым дзіцячым садку адбылася забава "Восеньскі кірмаш". Хлопчыкі і дзяўчынкі сярэдняй і старшых груп вадзілі карагоды, спявалі беларускія песні, гулялі ў народныя гульні і танцавалі полечку "Трасуху". На гандлёвых радах было шмат розных вырабаў з гліны, саломкі, дрэва, вышываныя абрусы і сурвэткі, якія прапанавалі гасцям крамнікі. Гучала музыка і звонкі дзіцячы смех.

поделиться в: